Беларуска-ўкраінскі дуэт зрабіў фурор у папулярнай у Польшчы праграме «Must Be The Music». Беларуска Kassia Noua і ўкраінец Illia Kushnerov (Ілля Кушняроў) праспявалі ўласную кампазіцыю «Difficult Age», якая вельмі спадабалася журы.
«Гэта хітовы матэрыял!», - адзначылі члены журы.
Беларуска, якая выступае пад псеўданімам Kassia Noua, з’ехала з Беларусі ў выніку абвастрэння рэпрэсій пасля пратэстаў у 2020 годзе.
Сітуацыя ў Беларусі падштурхнула яе разам з рэперам 8soten напісаць песню «Галасы». Кампазіцыя атрымала шырокі рэзананс у Беларусі і нават была забароненая ўладамі.
У сваю чаргу Ілля Кушняроў прыехаў у Польшчу з Украіны адразу пасля пачатку вайны ў 2022 годзе. Украінец і беларуска пазнаёміліся ва Уроцлаве.
«Мне не хапае слоў. Гэта сапраўды быў вельмі высокі палёт!», - сказаў член журы Mioush.
Не менш уразіла песня аўтарства беларускі польскую спявачку, члена журы «Must Be The Music» Наталлю Шрэдэр.
«У цябе пранізлівы вакал. Вельмі спелая кампазіцыя, такая гатовая і трапная. Гэта хіт-матэрыял, а мы хочам хітоў!», - адзначыла Наталля.
У YouTube песня выклікала шырокі рэзананс і захапленне публікі: «Самы лепшы выступ гэтай серыі!», - чытаем у каментарах пад відэазапісам.
аз