Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск падкрэсліў, што нельга маўчаць пра ахвяр Катыні. Кіраўнік ураду ў Варшаве прыняў удзел у цэнтральных урачыстасцях з нагоды 85-х угодкаў Катынскага расстрэлу.
Дональд Туск патлумачыў, што часам не хапае слоў, каб зразумець маштабнасць і бессэнсоўнасць гэтай трагедыі:
- Калі кепскія людзі вымаюць зброю і страляюць у патыліцу нявінным, мы не заўсёды ведаем як назваць тых, хто загінуў: ахвярамі Катыні ці героямі нацыянальнай легенды. Сёння мы не можам маўчаць. Ахвяра 22 тысяч афіцэраў – гэта не толькі ўрок гісторыі. Гэты ўрок мы павінны паслухаць сёння з асаблівай увагай.
Сёння, у 82-ю гадавіну выкрыцця злачынства, адзначаецца Дзень памяці ахвяраў Катынскага расстрэлу, мэта якога — аддаць даніну памяці польскім ваеннапалонным і вязням, забітым саветамі ўвесну 1940 году. У той час НКУС забіў стрэлам у патыліцу амаль 22 тысячы палякаў, якія трапілі ў палон пасля агрэсіі Савецкага Саюза супраць Польшчы 17 верасня 1939 года.
ав