Беларуская Служба

Агенцтва ўнутранай бяспекі будзе праводзіць расследаванне па справе аб знікненнi Анжалікі Мельнікавай

16.04.2025 18:01
Справа тычыцца, між іншым, магчымага пазбаўлення волі беларускай апазіцыянеркі, паясняе пракуратура.  
Анжаліка Мельнікава https://t.me/rada_vision

Пракуратура пачала расследаванне па справе аб знікненні беларускай апазіцыянеркі Анжалікі Мельнікавай і даручыла яго Агенцтву ўнутранай бяспекі.



Нагадваем, Анжаліка Мельнікава не выходзіць на сувязь з 25 сакавіка бягучага года. Было ўстаноўлена, што ў той дзень ейны тэлефон знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі.

Справа тычыцца магчымага пазбаўлення волі беларускай актывісткі, кажа Катажына Цалёў-Яшэўская(Katarzyna Calów-Jaszewska) з Нацыянальнай пракуратуры:

- Люблінскае аддзяленне Нацыянальнай пракуратуры пачало расследаванне па справе знікнення Анжалікі М. Яно будзе праводзіцца, між іншым, у адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 189 Крымінальнага кодэкса. Яго мэтай будзе высвятленне абставін знікнення і магчымага пазбаўлення волі. Справа была перададзеная ў Агенцтва ўнутранай бяспекі.

Анжаліка Мельнікава эмігравала з Беларусі ў 2020 годзе. Яна з'яўляецца прэс-сакратаром Каардынацыйнай рады Беларусі.

IAR/аз 

З рахунку, да якога доступ мела Анжаліка Мельнікава, знялі грошы

11.04.2025 09:19
Невядома ці Мельнікава сама гэта зрабіла.