49 працэнтаў апытаных палякаў прызналіся, што, на іх думку, Вялікая пятніца павінна быць выхадным днём – вынікае з апытання Інстытута даследаванняў Pollster, праведзенага для «Super Express», вынікі якога былі апублікаваныя ў пятніцу.
На пытанне, ці павінна Вялікая пятніца быць выхадным днём, 49 працэнтаў адказалі станоўча, – паведамляе «Super Express».
35 працэнтаў не згодныя з гэтай ідэяй, а 16 працэнтаў не маюць меркаванняў па гэтым пытанні.
Апытанне было праведзена Інстытутам даследаванняў Pollster паміж 31 сакавіка і 1 красавіка на выбарцы з 1007 дарослых палякаў.
PAP/юл