Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, каардынатар спецслужбаў Томаш Сямоняк заявіў, што пакуль што афіцыйная Варшава не збіраецца адкрываць памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю. Пра гэта ён сказаў падчас наведвання закрытага перахода «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю.
«Пакуль што не бачна прызнакаў таго, што гібрыдная агрэсія, якую праводзіць Беларусь пры падтрымцы Расіі, спыненая. У сувязі з гэтым мы будзем прадпрымаць далейшыя крокі для аховы мяжы», - сказаў міністр.
«Калі Беларусь захоча змяніць сваю палітыку, вядома, мы будзем выступаць за нармалізацыю адносінаў. Але сёння нішто не паказвае на гэта», — дадаў Сямоняк.
Ён таксама паведаміў, што пасля Вялікадня запланаваны шэраг кансультацый з іншымі краінамі аб супрацьдзеянні перакідкі мігрантаў праз мяжу Беларусі з Польшчай, Латвіяй і Літвой.
Сямоняк зазначыў, што на абарону ўсходняй польскай мяжы выдаткавана 2 млрд 600 млн злотых (больш за 1 млрд еўра). У бліжэйшы час чакаецца дапамога ад ЕС у памеры 52 млн еўра.
вс