Беларуская Служба

З-за паховінаў Папы Рымскага святкаванні тысячагоддзя каранацыі першых каралёў Польшчы перанесеныя на пятніцу

22.04.2025 16:15
Праграма мерапрыемстваў у Гнезне не зменіцца — апоўдні ў пятніцу адбудзецца ўрачысты сход членаў Сейма і Сената ў Гнезне.
   .   .
«Каранацыя першага караля Польшчы». Карціна Яна Матэйкі.Autorstwa Jan Matejko - Ewa Suchodolska, Marek Wrede (1998). Jana Matejki Dzieje cywilizacji w Polsce. Zamek Królewski w Warszawie. ISBN 83-7022-093-2, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=280763

Урачыстасці, прысвечаныя тысячагоддзю каранацыі першых каралёў Польшчы - Баляслава I Храбрага і Мешкі ІІ Ламберта ў Гнезне (Gniezno), перанесены з суботы, 26 красавіка, на пятніцу, 25 красавіка.

Прычынай з'яўляюцца суботнія паховіны Папы Францішка ў Ватыкане, паведаміла кіраўнічка прэс-службы польскага Сейма Катажына Карпа-Свідэрэк(Katarzyna Karpa-Świderek):

- У сувязі з тым, што ў суботу ўсе мы будзем глядзець у асноўным на Ватыкан, дзе адбудзецца пахаванне Папы Францішка і найважнейшыя асобы ў нашай дзяржаве – прэзідэнт, прэм’ер і спікер Сейма - таксама накіруюцца ў Апостальскую сталіцу, то мерапрыемствы ў Гнезне пераносім на дзень раней.

Катажына Карпа-Свідэрэк адзначыла, што ў пятніцу апоўдні адбудзецца ўрачысты сход членаў Сейма і Сената. Запланаваны выступы прэзідэнта, спікераў абедзвюх палатаў парламента і прэм'ера. Таксама будзе зачытаная спецыяльная рэзалюцыя, якую Сейм і Сенат прымуць у сераду.

Кіраўнічка прэс-службы Сейма таксама паведаміла, што ў суботу на пахаванне Папы Рымскага Францішка ў Ватыкан разам са спікерам Сейма Шыманам Галоўняй паляціць дэлегацыя дэпутатаў абедзвюх палатаў польскага парламента.

IAR/аз

Такі юбілей бывае раз у тысячу гадоў. Гэтая падзея адкрыла новую старонку ў польскай гісторыі

13.01.2025 13:21
У 2025 годзе палякі святкуюць тысячагоддзе каранацыі першых двух каралёў: Баляслава I Храбрага і Мешка II Ламберта.