Беларуская Служба

Аператыўнае камандаванне Польшчы: расійскі ваенны верталёт парушыў паветраную прастору над Балтыйскім морам

26.04.2025 15:28
«Характар ​​інцыдэнту сведчыць аб тым, што Расія правярае гатоўнасць нашых сістэм супрацьпаветранай абароны».
Śmigłowiec wojskowy Mi-8
Śmigłowiec wojskowy Mi-8Shutterstock/Media_works

Расійскі ваенны верталёт Балтыйскага флоту парушыў паветраную прастору над тэрытарыяльнымі водамі Рэспублікі Польшча ў Балтыйскім моры вечарам 25 красавік. Пра гэта паведамляе Аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл на сайце X.

«Палёт верталёта назіраўся ваеннымі радарнымі сістэмамі Узброеных сіл Польшчы і грамадзянскімі сістэмамі PAŻP», — гаворыцца ў допісе.

«Сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны, якія знаходзіліся на службе, заставаліся ў пастаяннай гатоўнасці для забеспячэння бяспекі польскай паветранай прасторы. Характар ​​інцыдэнту сведчыць аб тым, што Расія правярае гатоўнасць нашых сістэм супрацьпаветранай абароны», — дадалі ў Аператыўным камандаванні Узброеных сіл.

ІАR/вх