Сёння ноччу на развязцы двух трас хуткага руху недалёка ад Варшаўскага міжнароднага аэрапорта імя Шапэна адбылося сур'ёзнае ДТЗ. Як паведамілі ў пажарнай дружыне вёскі Рашын (14 км ад Варшавы), аўтобус сутыкнуўся з агароджай і перакуліўся. Пра гэта паведамляе паведамляе Reform.news.
Праз некаторы час у аўтамабіль ратавальнікаў, які прыбыў на месца здарэння, заехала фура. У гэтай аварыі пацярпелі вадзіцелі грузавіка і аўтамабіля ратавальнікаў.
крыніца: МУСіА Польшчы
Паводле польскіх СМІ, вадзіцель аўтобуса па невядомых прычынах страціў кантроль над транспартным сродкам на павароце дарогі, урэзаўся ў агароджу, пасля чаго аўтобус перавярнуўся на бок і ўрэзаўся ў ліхтарны слуп. У аўтобусе знаходзіліся 26 пасажыраў. Паведамляецца, што сярод іх былі грамадзяне Украіны, Беларусі і, магчыма, Іспаніі.
крыніца: МУСіА Польшчы
Прэс-сакратар міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэк Дабжыньскі паведаміў, што ў бальніцы дастаўленыя 16 чалавек, у тым ліку 12 чалавек з аўтобуса, вадзіцель грузавіка, вадзіцель пажарнай машыны і адзін ратавальнік. Прадстаўнік МУС не ўдакладніў грамадзянскую прыналежнасць пацярпелых.
вс