Беларуская Служба

Больш за 6 тыс. выпадкаў коклюшу зафіксавана ў Польшчы ў першым квартале 2025 года

29.04.2025 15:44
Коклюш — вострая антрапанозная паветрана-кропельная бактэрыяльная інфекцыя, найбольш характэрнай прыкметай якой з'яўляецца прыступападобны спазматычны кашаль.
МедыцынаShutterstock/S_L

Больш за 6 тыс. выпадкаў коклюшу зафіксавана ў Польшчы ў першым квартале 2025 года. Распаўсюджванне хваробы звязана з тым, што людзі не робяць прышчэпак, хоць у апошні час сітуацыя палепшылася, сказаў Польскаму радыё галоўны санітарны інспектар Польшчы, доктар Павал Гшэсёўскі. 

- Больш за 6 тыс. выпадкаў коклюша зафіксавана ў Польшчы ў першым квартале 2025 года. Калі гаварыць пра заражэнне ў маштабе бягучага года, то я не з’яўляюся аптымістам. З іншага боку, актуальна назіраецца тэндэнцыя да змяншэння ўзроўню інфікавання, у тым ліку ўсіх хвароб, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам. Мы маніторым сітуацыю. Дарэчы, у мінулым годзе шмат людзей вакцынавалася. 

Коклюш — вострая антрапанозная паветрана-кропельная бактэрыяльная інфекцыя, найбольш характэрнай прыкметай якой з'яўляецца прыступападобны спазматычны кашаль. Гэта інфекцыйнае захворванне дыхальных шляхоў вельмі небяспечны для дзяцей да 2 гадоў.

вс