Беларуская Служба

Антысеміцкія і прарасійскія лозунгі кандыдатаў у прэзідэнты выклікалі ў Польшчы дыскусіі аб унясенні зменаў у Выбарчы кодэкс

30.04.2025 13:02
100 тысяч подпісаў за кандыдата - мала. Трэба ў разы больш, лічаць эксперты ў Польшчы.
      ,   ,    Super Express,    .
Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты Гжэгаж Браўн, які падчас дэбатаў, арганізаваных рэдакцыяй штодзёнкі Super Express, выклікаў скандал сваімі выказваннямі.PAP/Rafał Guz

Мінімальную колькасць подпісаў за кандыдата ў прэзідэнты трэба павысіць да 300 000, лічыць прафесар Анна Северска(Anna Siewierska) з Жэшaўскага ўніверсітэта. Паводле палітолага, Выбарчы кодэкс патрабуе змяненняў, бо цяперашні парог у 100 000 подпісаў недастатковы, каб перашкодзіць балатавацца выпадковым асобам:

- У часы сацсетак і лёгкага доступу да збірання подпісаў падтрымкі – 100 тысяч подпісаў выглядае несур'ёзна і патрабуе павышэння. Трэба ўнесці змяненні ў Выбарчы кодэкс, каб неадпаведныя асобы не мелі шанцаў апынуцца сярод кандыдатаў у прэзідэнты, у сур'ёзнай краіне, у якой пражывае 37 мільёнаў чалавек.

Паводле прафесар Анны Северскай, неабходнасць такіх зменаў прадэманстравалі апошнія дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты, арганізаваныя рэдакцыяй штодзёнкі Super Express, падчас якіх кандыдаты з вельмі нізкай падтрымкай прасоўвалі антысеміцкія і прарасійскія лозунгі, на што не рэагавалі вядучыя сустрэчу журналісты.

Паводле прафесар Анны Северскай, ад кандыдата ў прэзідэнты патрабуюцца самыя высокія стандарты, а гэтаму менавіта паспрыяе павышэнне выбарчага парога:

- У кандыдата ў прэзідэнты павінны быць не толькі адпаведныя кампетэнцыі але і палітычны  бэкграўнд, які дапаможа яму рэалізаваць свае ідэі і прапановы. Таму калі нехта плануе стаць прэзідэнтам, то павінен будаваць такое асяроддзе вакол сябе і не на некалькі месяцаў да выбараў, але на некалькі гадоў раней. Мы патрабуем шмат чаго ведаць пра такога кандыдата:  які ў яго досвед, ці можам яму давяраць, ці ён сумленны чалавек…

Хоць, як прызнала палітолаг, у выпадку павышэння мінімальнай колькасці подпісаў, беспартыйным кандыдатам сапраўды будзе цяжэй балатавацца на выбарах то, на яе думку, гэта перавага, бо найвышэйшая пасада ў краіне, патрабуе найвышэйшых кваліфікацый і стандартаў.

IAR/аз

Як фінансуюцца выбары ў Польшчы?

26.04.2025 13:06
Выбарчым кодэксам у Польшчы дазваляюцца тры крыніцы фінансавання прэзідэнцкай кампаніі.