Беларуская Служба

Палякі перагружаныя працай

01.05.2025 15:15
Паводле Еўрастата, сярэднестатыстычны жыхар Польшчы працуе на 3 гадзіны больш за сярэднюю па ЕС.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Tung Lam/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі — адна з самых перагружаных працай нацый у Еўрапейскім Саюзе. Паводле звестак Еўрастата, сярэднестатыстычны жыхар Польшчы працуе 40,5 гадзіны на тыдзень - гэта на 3 гадзіны больш, чым сярэдняя па ЕС.



Між тым, перагружанасць працай негатыўна ўплывае на нашае здароўе, кажа Анджэй Кубісяк(Andrzej Kubisiak) з Польскага эканамічнага інстытута:

- Статыстыкі паказваюць, што кожны год у Польшчы расце колькасць бальнічных лістоў. Частка з прычынаў адсутнасці на працы, гэта прафесійныя захворванні, псіхічныя расстройствы і прафесійнае выгаранне.

Нават траціна польскіх супрацоўнікаў не карыстаецца поўным правам на адпачынак, што сведчыць пра тое, што ў палякаў праблема з аддзяленнем працы ад асабістага жыцця, дадае Анджэй Кубісяк.

Эксперт адзначае, што пераважная большасць кампаній шукаюць супрацоўнікаў на поўную стаўку. Гэта, у сваю чаргу, ускладняе вяртанне на рынак працы маладых маці або жанчын у перадпенсійным узросце, якія не хочуць працаваць на поўны штат.



Нагадваем, 1 траўня адзначаецца Дзень працы, або Міжнародны дзень салідарнасці працоўных. Гэта выхадны дзень, які быў устаноўлены як дзяржаўнае свята ў 1950 годзе.

IAR/аз

Праблемы супрацоўнікаў са сном наносяць польскай эканоміцы рэальныя страты

29.04.2025 13:01
У параўнанні з мінулым годам згаданыя страты павялічыліся прыкладна на 1 мільярд злотых.