- Гэта дзень польскага гонару за нашы гістарычныя дасягненні, за нашу цудоўную краіну, за нашу цудоўную дзяржаўнасць, якой больш за 1000 гадоў, — заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда ў суботу падчас цырымоніі з нагоды Дня Канстытуцыі 3 мая.
У суботу спаўняецца 234 гады з дня прыняцця Канстытуцыі 3 мая. Прэзідэнт Анджэй Дуда падчас цырымоніі на Замкавай плошчы ў Варшаве падкрэсліў, што «гэта дзень польскага гонару».
- Вялікі гонар за нашы гістарычныя дасягненні, вялікі гонар за нашу цудоўную дзяржаву, вялікі гонар за нашу цудоўную дзяржаўнасць, якой больш за 1000 гадоў. Вялікі гонар за тое, што палякі змаглі зрабіць і могуць зрабіць, — сказаў Анджэй Дуда.
Прэзідэнт дадаў, што нядаўна Польшча адзначыла 1050-годдзе хрышчэння Польшчы. Паводле яго ацэнкі, уключэнне Польшчы ў сям'ю хрысціянскіх народаў і дзяржаў Еўропы «змяніла вобраз гісторыі гэтай зямлі, змяніла вобраз гісторыі нацыі і траекторыю гісторыі нацыі; гэтай зямлі і нашай дзяржавы».
- Тады мы сталі часткай сённяшняй Еўропы, якую мы называем Заходняй Еўропай, сённяшняй еўрапейскай цывілізацыі і культуры, — сказаў польскі прэзідэнт.
ав/фота: PAP/Marcin Obara
Дзяржаўныя ўрачыстасці ў Дзень Каснтытуцыі 3 мая. Варшава
Дзяржаўныя ўрачыстасці ў Дзень Каснтытуцыі 3 мая. Варшава