Беларуская Служба

324 тысячы выпускнікоў сярэдніх школаў у Польшчы сёння будуць здаваць першы экзамен у рамках «матуры»

05.05.2025 08:35
Экзамены на атэстат сталасці завершацца 24 траўня, а іх вынікі будуць абвешчаныя 8 ліпеня.
ШколаTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння выпускнікі сярэдніх школ і тэхнікумаў у Польшчы пачынаюць здаваць экзамены на атэстат сталасці. Гэта велізарная лагістычная аперацыя, бо гэтак званую  «матуру» будуць здаваць 275 000 сёлетніх выпускнікоў, а таксама 49 000 тых, хто хоча палепшыць свае вынікі з папярэдніх гадоў.



Раніцай дырэктары школ атрымалі ад кур'ераў лісты з заданнямі, паясняе дырэктар Цэнтральнай экзаменацыйнай камісіі Роберт Закшэўскі (Robert Zakrzewski):

- Для кожнай школы была падрыхтаваная апячатаная пасылка. Іх пастаўляюць у паасобныя школы паводле раней вызначанага графіка. У выпадкова выбраных пасылках мы размяшчаем перадатчыкі, якія актывуюцца пры адкрыцці. Такім чынам мы правяраем, ці пасылкі раней ніхто не адкрыў.

Акрамя таго, супрацоўнікі раённых экзаменацыйных камісій могуць патэлефанаваць у выпадкова выбраныя школы і папрасіць паказаць па відэасувязі апячатаныя пакеты з экзаменацыйнымі задачамі.



Сёння (5 траўня) выпускнікі пішуць экзамен па польскай мове. У аўторак — па матэматыцы, а ў сераду — па замежнай мове. Экзамены на атэстат сталасці завершацца 24 траўня, а іх вынікі будуць абвешчаныя 8 ліпеня.

IAR/аз

Найстарэйшаму выпускніку, які сёлета плануе здаваць экзамены на атэстат сталасці ў Польшчы, больш за 80 гадоў

01.05.2025 17:20
Сёлета экзамены на атэстат сталасці плануюць здаваць каля 324 тысяч выпускнікоў сярэдніх школаў.