Беларуская Служба

Падчас травеньскіх святаў у Польшчы чыгуначнымі паслугамі скарысталася рэкордная колькасць пасажыраў

05.05.2025 16:05
З мінулай серады па сённяшні дзень чыгуначная кампанія PKP Intercity адправіла ў трасу 464 цягнікі.
PKP Intercity
PKP Intercity Autorstwa Bardrock - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=9798784

4 траўня паслугамі PKP Intercity скарысталіся больш за 317 000 чалавек – гэта дзённы рэкорд у гісторыі чыгуначнай кампаніі. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў старшыня PKP Intercity Януш Маліноўскі.



Ён таксама паведаміў, што апошнім часам цягнікі PKP Intercity перавозяць па 207 тысяч пасажыраў у дзень.

Нагадваем, перад травеньскімі выходнымі чыгуначны перавозчык абвясціў, што ў гэтым часе будуць задзейнічаны дадатковыя 40 цягнікоў, і амаль столькі ж падоўжаць свае маршруты. Некаторыя склады былі пашыраныя дадатковымі вагонамі.



З серады па сённяшні дзень кампанія адправіла ў трасу 464 цягнікі.

IAR/аз

Квіткі за 1 злоты для дзяцей у Дзень абароны дзяцей

01.05.2025 07:11
1 чэрвеня самыя маленькія пасажыры змогуць праехаць ва ўсіх цягніках PKP Intercity за адзін злоты.