Беларуская Служба

Сёння ў Польшчы – дзень жалобы ва ўстановах аховы здароўя

06.05.2025 15:41
Тыдзень таму ў Кракаве пацыент смяротна параніў нажом лекара.
          . , 6  2025
Жалобны мітынг у памяць аб Томашы Салецкім ля Кракаўскага ўніверсітэцкага шпіталю. Кракаў, 6 мая 2025 года PAP/Art Service

У Познані хвілінай маўчання аддалі даніну памяці лекару, які тыдзень таму ў Кракаве быў смяротна паранены пацыентам на працы.

Сёння – дзень жалобы ва ўстановах аховы здароўя ва ўсёй краіне. У Познані (заходняя Польшча) канферэнцыя, прысвечаная экстраннай медыцыне, пачалася хвілінай маўчання. Сённяшні дзень – сімвалічны момант як для лекараў, так і пацыентаў, сказаў намеснік старшыні рэгіянальнай лекарскай палаты Марцін Каралеўскі. 

- Трагедыя ў Кракаве – гэта вынік таго, што раней не было сур’ёзнай рэакцыі на агрэсію, у тым ліку фізічную, у адносінах да медыкаў. І гэта прывяло да таго, што здарылася ў Кракаве. Мы гаворым «не – насіллю ў ахове здароўя». 

У аўторак, 29 красавіка, 35-гадовы мужчына ўварваўся ў кабінет Томаша Салецкага, артапеда Кракаўскага ўніверсітэцкага шпіталя, калі там знаходзіўся іншы пацыент. Ён ударыў лекара нажом. 

Пасля нападу ўрач трапіў у рэанімацыю. Рэанімацыйныя мерапрыемствы працягваліся дзве гадзіны, але выратаваць лекара не ўдалося. Злачынцу затрымала ахова бальніцы і перадала паліцыі.

Томаш Салецкі. Крыніца: PAP/Art Service Томаш Салецкі. Крыніца: PAP/Art Service

Томаш Салецкі спецыялізаваўся на хірургіі рукі, лічыўся адным з лепшых спецыялістаў у Кракаўскім універсітэцкім шпіталі.

вс