Беларуская Служба

Польскае МЗС: Польшча патрабуе аднаўлення помніка ў Медным

26.05.2025 18:30
Знішчэнні на Польскіх вайсковых могілках у Медным заўважылі актывісты цвярскога аддзялення «Мемарыяла».
МЗС Польшчыgov.pl

У Расію паступіла польская нота адносна вандалізму месца ўшанавання памяці польскіх ваеннапалонных - ахвяр Катынскага злачынства ў Медным. Як паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Павел Вроньскі (Paweł Wroński), Польшча патрабуе аднаўлення знішчанага помніка:

- Польская амбасада рашуча пратэстуе супраць знішчэння расійскімі ўладамі элементаў польскіх ваенных могілак у Медным і заклікае неадкладна аднавіць аб’ект да яго першапачатковага стану і прадпрыняць дзеянні з мэтай аховы месцаў пахавання ахвяраў вайны і рэпрэсій.

Прэс-сакратар польскай дыпламатыі нагадаў, што Расійская Федэрацыя абавязана абараняць польскія мемарыялы на сваёй тэрыторыі ў адпаведнасці з пагадненнем 1994 года.

На Польскіх вайсковых могілках у Медным былі дэмантаваны рэльефы крыжоў Virtuti Militari і Абарончай вайны 1939 года. Іх адсутнасць заўважылі актывісты цвярскога аддзялення «Мемарыяла».



На могілках у Медным пахаваны 6 300 ахвяр Катынскага злачынства — польскіх афіцэраў, паліцэйскіх і чыноўнікаў, расстраляных НКВД у 1940 годзе.

IAR/аз