Беларуская Служба

Украінцы занятыя ў многіх сферах польскай эканомікі, не толькі на нізкакваліфікаваных працах

30.05.2025 13:36
Украінцы сталі важнай часткай польскай эканомікі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAA/ABACA/Abaca/East News

Украінцы сталі важнай часткай польскай эканомікі. Два гады таму многія грамадзяне Украіны ўцяклі ў Польшчу, каб выратавацца ад вайны, але сёння многія кампаніі мелі б праблемы з працай без іх.

Себасцьян Рой, эканаміст банка Pekao S.A., падкрэслівае, што ўкраінцы былі поўныя рашучасці знайсці працу ў Польшчы і цяпер іх можна ўбачыць у многіх прафесіях:

— Жанчыны, якіх было найбольш у хвалі міграцыі пасля 2022 года, часта працуюць у сектарах, звязаных з апекаю — над сталымі людзьмі, дзецьмі, у сектары падтрымкі хатняй гаспадаркі. А мужычыны, канешне, такія секары як будоўля, нават не трэба моцна напружваць зрок, каб сустрэць работніка з Украіны.

Эканаміст дадаў, што ўкраінцы працуюць не толькі ў прафесіях, якія патрабуюць нізкай кваліфікацыі. Ён падкрэсліў, што яны добра спраўляюцца з задачамі як прадпрымальнікі і спецыялісты:

— Добрым прыкладам тут будуць дактары. Сёння, калі прызначаеш прыём з доктарам ці кансультуешся дыстанцыйна, вялікі шанец атрымаць дапамогу ад доктара ўкраінскага паходжання. Але гэта не толькі лекары, маем адносіны і з прадпрымальнікамі, і з прадстаўнікамі свабодных прафесій.

Паводле апублікаванай у гэтым месяцы справаздачы Польскага эканамічнага інстытута, без замежнікаў кожная пятая кампанія ў Польшчы сутыкнулася б з праблемамі ў працы. Гэта прывяло б да павелічэння нагрузкі на палякаў, якія там працуюць, а таксама да зніжэння магчымасці прымаць новыя заказы.

ІАR/вх