Паводле інфармацыі пасольства, да фактараў, якія павялічваюць рызыку адмовы, адносяцца ўдзел у дэманстрацыях, знаходжанне паблізу іх, «а таксама пэўная дзейнасць у сацыяльных сетках».
Пасольства дадало, што грузінскія ўлады маюць права ацэньваць рызыку пры ўездзе замежніка, і рашэнне аб адмове ва ўездзе можа таксама распаўсюджвацца на ўладальнікаў дзеючага віду на жыхарства.
Пасольства падкрэсліла, што ўдзел, або нават меркаваны ўдзел у дэманстрацыях можа прывесці да «вялікіх штрафаў для замежнікаў, а паўторны ўезд у Грузію можа запатрабаваць неадкладнай аплаты».
У той жа дзень пасольства Францыі апублікавала падобнае папярэджанне.
Важным кантэкстам гэтых падзей з'яўляюцца намаганні прыняць пакет законаў, звязаных з кантролем над іміграцыяй. Прапанаваныя рашэнні прадугледжваюць, што замежнік можа быць высланы з Грузіі за адміністрацыйныя правапарушэнні, у тым ліку за непадпарадкаванне паліцыі.
У апошнія месяцы ўзмацніліся выпадкі адмовы ва ўездзе замежнікам, у тым ліку грамадзянам Беларусі, краін Еўрапейскага Саюза. Асабліва часта з цяжкасцямі пры ўездзе ў Грузію сутыкаюцца людзі, звязаныя з асвятленнем пратэстаў, праваабарончай дзейнасці або крытыкай уладаў. Незалежныя журналісты і апазіцыйныя актывісты з Расіі, Беларусі і Азербайджана рэгулярна сутыкаюцца з падобным абыходжаннем.
Афіцыйная статыстыка адмоваў ва ўездзе ў Грузію не публікуецца. Вядома толькі, што ў сакавіку 2025 года з краіны было выслана 97 замежнікаў.
РАР/вх