У гэтым годзе ў рамках святкавання Сусветная арганізацыя аховы здароўя засяроджваецца на выкрыцці «прывабнасці тытунёвых і нікацінавых вырабаў».
Кіраўнік клінікі дапамогі курцам, доктар Магдалена Цэдзіньска адзначае, што вытворцы электронных цыгарэт выкарыстоўваюць розныя метады маніпуляцыі, каб заахвоціць моладзь пацягнуцца за гэтай прадукцыяй.
Доктар Цэдзіньска падкрэсліла, што дзеці і падлеткі часта пачынаюць курэнне з электронных цыгарэт, становяцца залежнымі і сягаюць па іншыя вырабы.
«Прыхільнікі гэтых цыгарэт кажуць, што яны лепшыя за традыцыйныя. Але гаворка не ідзе пра тое, каб даць чалавеку, які не мае залежнасці, нешта такое, што зробіць яго залежным і нашкодзіць яму. Што гэта за прадукт, які мы ўводзім на рынак, даем дзецям, змяшчаем у прывабную ўпакоўку, даем выдатныя смакі і кажам: гэта лепш, чым цыгарэты», — сказала яна.
Забарона на электронныя цыгарэты для непаўналетніх набліжаецца. У канцы мая Сейм вырашыў зрабіць больш жорсткімі правілы, якія забараняюць продаж усіх відаў электронных цыгарэт непаўналетнім, як з нікацінам, так і без нікаціну, запраўных кантэйнераў і нікацінавых пакецікаў. Законапраект быў перададзены на разгляд у Сенат.
ав