Агенцтва ўзбраення Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы анулявала тэндар на закупку 32 верталётаў S-70i Black Hawk. Адпаведны загад падпісаў дырэктар агенцтва брыгадны генерал Артур Куптэль. Прычыны анулявання невядомыя.
У 2023 годзе Мінабароны Польшчы аб’явіла тэндар на закупку шматмэтавых верталётаў для Аэрамабільных войскаў. Яго выйграў найбуйнейшы ў краіне авіяцыйны завод PZL Mielec, які з 2007 года ўваходзіць у структуры кампаніі Sikorsky Aircraft.
S-70i Black Hawk – шматмэтавы верталёт, які эксплуатуецца з 1979 года. Агулам выраблена больш за 5 тыс. экзэмпляраў паветранай машыны розных мадыфікацый і пакаленняў.
Восем верталётаў S-70i Black Hawk, выпушчаныя на заводзе PZL Mielec, знаходзяцца на ўзбраенні Спецыяльных войскаў, пяць экзэмпляраў – у парку польскай паліцыі.
вс