Беларуская Служба

У цэнтры Варшавы чакаюцца ўскладненні ў руху гарадскога транспарту

14.06.2025 12:00
Сёння па цэнтры Варшавы пройдзе Парад роўнасці.
Сцяг ЛГБТnancydowd/pixabay.com/free images for commercial use

Сёння па вуліцах Варшаву пройдзе Парад роўнасці. З-за мерапрыемства ў цэнтры сталіцы чакаюцца ўскладненні ў руху транспарту. Парад пачнецца каля 14:00. на вуліцы Свентакшыскай, а завершыцца на вуліцы Эміліі Плятэр каля 16-й гадзіны.

Як паведаміў Бартломей Снядала(Bartłomiej Śniadała) з прэс-службы Варшаўскай паліцыі, функцыянеры перакрыць вуліцы, па якіх будуць праходзіць удзельнікі маршу:

- Варшаўская дарожная паліцыя будзе рэгуляваць рух у крытычных зонах і паказваць кіроўцам альтэрнатыўныя маршруты.

Акрамя прадстаўнікоў ЛГБТК-супольнасці, у Парадзе роўнасці таксама прымуць удзел прыхільнікі супольнасці, якія разам мірным чынам хочуць прадэманстраваць сваю падтрымку ідэям роўнасці і талерантнасці.

У рамках мерапрыемства ў Свентакшыскім парку адкрыецца Гарадок роўнасці, дзе імпрэзы, звязаныя з Парадам роўнасці, будуць працягвацца да 21:00.

Парад роўнасці праводзіцца ў Варшаве з 2001 года.

ІAR/аз

«Мы знайшлі залатую сярэдзіну» — у Польшчы працуюць над законам аб партнёрскіх адносінах

25.04.2025 06:50
Праекты законаў аб зарэгістраваных партнёрскіх адносінах і аб увядзенні партнёрскіх адносін трапілі на разгляд пастаяннага камітэта Савета Міністраў. Законы прайшлі змены, і ў працу над імі ўцягнутыя многія ведамствы.