Беларуская Служба

Да Польшчы набліжаецца Генуэзскі цыклон: чакаюцца моцныя навальніцы

08.07.2025 19:55
Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі Польшчы абʼявіў штармавое папярэджанне для некаторых рэгіёнаў краіны.
,  ,    (- )
Знішчэнні, выкліканыя непагаддзю, у горадзе Пшэмысль (паўднёва-ўсходняя Польшча)PAP/Darek Delmanowicz

Польскія сіноптыкі прагназуюць навальніцы, ліўні і град. Пагаршэнне надвор'я выкліканае Генуэзскім цыклонам, які набліжаецца да Польшчы. Аварыйныя службы рыхтуюцца да магчымых наступстваў.

Сёння ва Урадавым цэнтры бяспекі прайшла сустрэча з прадстаўнікамі ўрада і ваяводамі. Прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Яцэк Дабжынскі перад паведаміў, што дажджавыя назапашвальнікі падрыхтаваны да ліўняў. У той жа час ён не выключыў лакальных паводак.

Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі Польшчы абʼявіў штармавое папярэджанне для некаторых рэгіёнаў краіны. Наймацнейшыя навальніцы чакаюцца ў паўднёвых і паўднёва-заходніх частках Польшчы: у Сілезскім, Малапольскім і Апольскім ваяводствах.

вс