Сёлета службы Малапольскага ваяводства наклалі штрафы на агульную суму амаль паўмільёна злотых на бацькоў, якія ўхіляюцца ад вакцынацыі сваіх дзяцей. Гэта амаль 350 штрафаў. Некаторыя ўжо атрымалі штрафы трэці раз. Фінансавае пакаранне пачынаецца ад тысячы злотых.
Заяву аб пакаранні бацькоў штрафам да ваяводы скіроўвае санстанцыя пасля праверкі. Спачатку з бацькамі праводзяць размову і бяруць тлумачэнні, потым ідуць напаміны, штраф – апошняя мера. Штрафы могуць выпісвацца некалькі разоў. З пачатку году ў Малапольшчы выстаўленыя 220 штрафаў першы раз (гэта штраф у памеры тысячы злотых), 60 заяваў – другі раз (гэта 1500 злотых), 69 штрафаў выстаўленыя трэці раз, гэта штраф 2500 тысячы злотых.
Цікава, што штраф выпісваецца абодвум бацькам, кажа Яанна Паздзя з прэс-бюро Малапольскага ваяводы:
- Вакцынацыя дзяцей – гэта абавязак абодвух бацькоў. Можа быць так, што штраф па справе аднаго дзіцяці даюць дваім бацькам.
Да паловы ліпеня бацькі заплацілі штрафаў на 260 тысяч злотых за адмову прышчапіць дзяцей.
ав