Беларуская Служба

Wizz Air запускае новыя рэйсы з Кракава ў Вільню і Талін

01.08.2025 19:01
У мінулым паслугамі aэрапортa ў Кракавe скарысталіся больш за 11 мільёнаў чалавек.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. SKYRADAR/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гэтай восенню дабрацца з Кракава ў Літву і Эстонію будзе прасцей. Wizz Air запускае рэйсы ў гэтыя краіны.
Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі(Kamil Zalewski):

- Рэйсы з Кракава ў Вільню і Талін будуць выконвацца з 26 кастрычніка чатыры разы на тыдзень. Паводле інфармацыі авіякампаніі, новы маршрут адлюстроўвае доўгатэрміновае заангажаванне перавозчыка ў Літве і яго жаданне прапанаваць пасажырам найбольш зручны расклад палётаў. Прадстаўнікі кампаніі таксама падкрэсліваюць, што Кракаў зʼяўляецца адным з ключавых аэрапортаў Wizz Air у Польшчы і натуральным напрамкам для далейшага пашырэння. З Кракава ў Літву можна таксама дабрацца цягніком, які штодня курсуе ў Вільню праз Варшаву. Таксама даступныя аўтобусныя рэйсы.

Аэрапорт Кракава зʼяўляецца другім аэрапортам у Польшчы па колькасці пасажыраў. У мінулым годзе яго паслугамі скарысталіся больш за 11 мільёнаў чалавек.

IAR/аз

Польшча - сярод лідараў у аднаўленні авіяруху ў ЕС

27.06.2025 18:21
За першыя пяць месяцаў 2025 года, магчымасці для перасадак у варшаўскім хабе павялічыліся на 18% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.