Беларуская Служба

Уступае ў сілу Еўрапейскі акт аб свабодзе сродкаў масавай інфармацыі

08.08.2025 11:09
Польшча займае толькі 25-е месца з 27 краін Еўрасаюза па ўзроўні свабоды грамадскіх СМІ.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фото: pixabay.com/pl/viarami

З 8 жніўня ва ўсіх краінах ЕС пачаў дзейнічаць Еўрапейскі акт аб свабодзе медыя, які абавязвае ўлады і інстытуты абараняць незалежнасць СМІ і гарантаваць грамадзянам доступ да праўдзівай і аб’ектыўнай інфармацыі.

Пра гэта нагадала ў адкрытым лісце Польская асацыяцыя журналістаў (Towarzystwo Dziennikarskie). Аўтары падкрэсліваюць, што новае еўрапейскае заканадаўства патрабуе стварэння ў кожнай краіне ЕС устойлівых інстытуцыйных і фінансавых механізмаў для абароны грамадскіх СМІ.

Журналісты нагадваюць, што паводле сёлетняга рэйтынгу Рэпарцёраў без межаў, Польшча займае толькі 25-е месца з 27 краін Еўрасаюза па ўзроўні свабоды грамадскіх СМІ — горш толькі на Мальце і ў Венгрыі.

Пасля шматгадовага кіравання партыі «Права і справядлівасць», калі грамадскія СМІ сталі «прапагандысцкім рупарам», як гаворыцца ў заяве, патрэбная глыбокая рэформа. Таму аўтары заклікаюць Міністэрства культуры Польшчы як мага хутчэй распрацаваць новы закон аб СМІ, які адпавядае нормам Еўрасаюза.

IAR/нг