Колькасць спроб незаконнага пераходу мяжы з Беларуссю расце. Пра гэта ў панядзелак, 25 жніўня, падчас нарады сілавых службаў паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі.
Кіраўнік МУС адзначыў, што сітуацыя застаецца пад кантролем, аднак ціск на ўсходняй мяжы ўсё яшчэ высокі:
«Здаецца, што цяпер спакайней, чым яшчэ некалькі тыдняў таму. Але, як мы раніцай абмяркоўвалі з міністрам Душчыкам, відаць: чым больш шчыльна ахоўваецца польска-літоўская мяжа і чым больш мы выяўляем незаконных мігрантаў менавіта там, тым больш спецслужбы Лукашэнкі павялічваюць ціск на першапачатковым — беларускім кірунку», — паведаміў палітык.
Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, з моманту часовага аднаўлення кантролю на мяжы з Літвой і Германіяй праверана 924 тысячы чалавек, у тым ліку 507 тысяч — на нямецкай мяжы.
IAR/эж