Беларуская Служба

Траціна палякаў не носіць з сабой гаманца

01.09.2025 18:37
28% апытаных аддаюць перавагу альтэрнатывам, у тым ліку лічбавым гаманцам, якімі карыстаюцца 29% рэспандэнтаў.
    (55)      ,   ,   .
Больш за палову пакупнікоў (55%) хацелі б мець магчымасць вяртаць тавары, замоўленыя ў інтэрнэце, у звычайных крамах.Shutterstock/Kamil Zajaczkowski

Амаль кожны трэці паляк не носіць з сабой гаманцы,  — пра гэта сведчыць даследаванне Adyen Index: Retail Report 2025. Паводле яго, 28% апытаных аддаюць перавагу альтэрнатывам, у тым ліку лічбавым гаманцам, якімі карыстаюцца 29% рэспандэнтаў. Далей ідуць BLIK (26%), наяўныя грошы (24%) і дэбетавыя карты (16%).

Больш за палову пакупнікоў (55%) хацелі б мець магчымасць вяртаць тавары, замоўленыя ў інтэрнэце, у звычайных крамах. 39% спыняюць здзелку, калі працэс аплаты зацягваецца: 41% чакаюць не больш за пяць хвілін, а 14% — менш за дзве.

Значную ролю адыгрываюць таксама рэкамендацыі іншых пакупнікоў у Сеціве: 31% робяць пакупкі праз сацыяльныя сеткі, а 34% палякаў давяраюць меркаванням інфлюэнсераў больш, чым традыцыйнай рэкламе.

PAP/эж