Беларуская Служба

У Варшаве праходзіць з'езд расійскай апазіцыі

06.09.2025 19:01
Зʼезд прэтэндуе на тое, каб стаць пераходным парламентам Расіі.
У Варшаве праходзіць з'езд расійскай апазіцыіКрыніца: facebook.com/rosdep.org

У Варшаве з 6 па 8 верасня праходзіць Зʼезд народных дэпутатаў – канферэнцыя расійскіх апазіцыянераў з ліку экс-дэпутатаў рознага ўзроўню, якія перамаглі на выбарах у Расіі ў той час, калі гэтыя выбары яшчэ прызнаваліся сусветнай супольнасцю.

Зʼезд прэтэндуе на тое, каб стаць пераходным парламентам Расіі.

Удзельнікі мерапрыемства называюць сваімі мэтамі «ліквідацыю рэжыму Пуціна, перамогу Украіны і стварэнне ў Расіі такой сістэмы ўлады, якая забяспечыць адпаведны і незваротны выбар еўрапейскага шляху развіцця».

Таксама сярод мэтаў – «стварэнне прававой сістэмы, якая не дазволіла б Расіі ў будучыні вярнуцца на шлях выбудоўвання аўтарытарнай і таталітарнай дзяржавы».

Першае пленарнае пасяджэнне зʼезду адбылося 4-7 лістапада 2022 года ў населеным пункце Яблонна пад Варшавай. За тры гады ў яго працы прынялі ўдзел каля 250 дэлегатаў, гасцей і экспертаў.

Крэмль абʼявіў Зʼезд народных дэпутатаў «непажаданай арганізацыяй».

вс