Бяспека — галоўная тэма сёлетняга Кангрэса жанчын, які праходзіць у Катавіцах. Гэта форум, які з'яўляецца месцам дыскусій па важных для жанчын пытаннях. Мерапрыемства было падзелена на некалькі тэматычных блокаў.
Паводле слоў адной з каардынатараў кангрэса Малгажаты Ткач-Янік (Małgorzata Tkacz-Janik), галоўнай тэмай гэтага года з'яўляецца «Роўнасць і бяспека».
— Пра роўнасць мы размаўляем практычна ад самага пачатку, калі кангрэсы пачалі ладзіцца. А пра бяспеку мы ўпершыню пачалі казаць настолькі шырока. Справа ў тым, што мы жывём у нестабільныя часы. Наша мяжы знаходзіцца каля дзяржавы, у якой ідзе поўнамаштабная вайна. Ідзе таксама вайна ў Палестыне. Ваенных канфліктаў ва ўсім свеце каля 50. А жанчыны заўсёды былі фонам такіх падзей.
Акрамя лекцый і дэбат, жанчыны могуць удзельнічаць у шматлікіх семінарах падчас кангрэса. Жаночы кангрэс завяршаецца 7 верасня вечарам.
IAR/нг