Беларуская Служба

У суботу ў Варшаве пройдзе дзень Гомеля — прапануюць розныя івэнты

12.09.2025 17:51
У суботу ў Варшаве пройдзе дзень Гомеля. Гэта прыватная ініцыятыва беларусаў, якія цяпер жывуць у Польшчы.
Аўдыё
  • Летась у падзеях дня Гомеля ў Варшаве ўзялі ўдзел да 300 чалавек.
      .    ,     .
У суботу ў Варшаве пройдзе дзень Гомеля. Гэта прыватная ініцыятыва беларусаў, якія цяпер жывуць у Польшчы.instagram.com/dzien_1142/

У суботу, 13 верасня, пройдзе дзень Гомеля ў Варшаве, гэта ўжо трэцяе падобнае мерапрыемства. Расказвае адна з арганізатарак мерапрыемства Ірына:

— Гэта ўжо трэці дзень Гомеля ў Варшаве. Ён праводзіцца звычайнымі гамельчукамі. Робіцца дзеля таго, каб людзі не забываліся  пра свае карані. І каб мы мелі магчымасць правесці важныя момант разам, ствараць такое свята, якое мы самі жадаем. Мэта — прыцягнуць нашых землякоў,  іншых беларусаў  на свята, якое спадабаецца ўсім,  і якое будзе адпавядаць нашым густам.
 Цвік нашы праграмы — выступ жаночага хору SPIEVY, які ўжо дастаткова вядомы ў Варшаве як мінімум.  Таксам  прывабліваем людзей удзелам у шахматным турніры, які адбудзецца разам з шахматным клубам Chess Corner.  Там  выбітныя гульцы. І ўдзелам у вулічнай гульні, што была вельмі папулярная ў свой час у Гомелі, «Схватка». А яшчэ будзе лекцыя пра крымінал «Крымінальнае жыццё Гомеля».

У тым годзе ў нас вісела мапа, на якой можна было пазначыць, адкуль чалавек паходзіць у Беларусі.  І мне здаецца, гамельчукоў было добра, калі палова. У нас былі людзі з розных раёнаў, абласцей і рэгіёнаў. 

Беларусы прыходзіць, каб пабыць сярод сваіх, усе вельмі здзіўляюцца гэтай ідэі, напэўна, таксама хочуць пабачыць, што ж гэта за дзень Гомеля такі. 


Karma Crew (Aleja 3 Maja 15, Варшава)
13 верасня, 17:00

Уваход вольны



Арганізатары падрыхтавалі забаўляльную праграму:

14:45–17:00 – гарадская гульня Схватка

16:00 – шахматны турнір

17:00 – афіцыйны старт мерапрыемства
– адкрываецца маркет рамеснікаў
– пачынаем частавацца дранікамі і гомельскім півам
– можна размалявацца пад вавёрку
– і, канечне, набыць мерч

18:00 – пазнавальная лекцыя пра крымінальнае мінулае Гомеля. Захапляльная гісторыя пра цёмны, але вельмі цікавы бок горада.

19:30 – выступ жаночага хору SPIEVY

21:15 – Музычная частка імпрэзы

вх