Беларуская Служба

Блізка да Белавежскай пушчы згарэў вядомы помнік архітэктуры

19.09.2025 17:14
Гэта значная страта для горада. Вялікі мадэрнісцкі Дом ляснічага быў пабудаваны ў 1930-х гадах.
Пажар Дому ляснічага.

У Гайнаўцы згарэў гістарычны Дом ляснічага. Пажар успыхнуў уначы.

Гэта адзін з найстарэйшых і найбольш вядомых будынкаў горада. Апошнім часам у ім размяшчаліся крамы і пункты абслугоўвання.

Гэта значная страта для горада. Вялікі мадэрнісцкі Дом ляснічага быў пабудаваны ў 1930-х гадах, кажа Ала Грыц з Таварыства сяброў Гайнаўкі.

— Будынак быў пабудаваны ў 1934 годзе. Там размяшчаліся арганізацыі лясной гаспадаркі. Там была вялікая бібліятэка, прыгожая грамадская зала, а пазней — кінатэатр. У міжваенны перыяд там працаваў дзяржаўны ўніверсітэт, у наш час праводзіліся ўсе гарадскія балі і ўрачыстасці. Гэта велізарная страта для Гайнаўкі, не толькі матэрыяльная, але і духоўная».

Прычына пажару невядомая. Паліцыя распачала расследаванне.

IAR/яс