У панядзелак, 29 верасня, у Варшаве адбываецца перапахаванне Сяргея Пясэцкага, удзельніка польска-савецкай вайны, жаўнера Арміі Краёвай і славутага пісьменніка, які нарадзіўся ў Ляхавічах на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Сяргей Пясецкі, які памёр у эміграцыі ў 1964 годзе будзе перапахаваны на Вайсковых Павонзках у Варшаве. Труна з прахам пісьменніка вяртаецца ў Польшчу праз 61 год пасля смерці.
Ягоны сын Уладзіслаў Тамашэвіч расказаў, што бацька заўсёды хацеў вярнуцца на радзіму. Усё дзяцінства ён правёў без бацькі, які змушаны быў выехаць з Польшчы, калі сыну быў усяго год. Сяргей Пясецкі пісаў лісты сям’і пад псеўданімам «Бабуля Стэфанія»:
«Маці мне казала, што бацька знік падчас вайны. Я вельмі доўга не ведаў, што «Бабуля Стэфанія» — гэта той псеўданім, пад якім бацька пісаў лісты, што гэта мой бацька. Маці проста не хацела казаць мне нічога, баялася.
Яна сапраўды казала, што бацька быў пісьменнікам, сярод іншага аўтарам «Каханка Вялікай Мядзведзіцы», і што падчас вайны ён знік. Такую версію я ведаў у дзяцінстве».
Найславуцейшым творам Пясецкага з'яўляецца раман «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы», які стаў культавым і быў перакладзены на 16 моваў, у тым ліку беларускай.
IAR/эж