Беларуская Служба

У дыверсіі на польскай тэрыторыі расіяне хацелі выкарыстаць банкі ад кукурузы, начыненыя выбухоўкай

02.10.2025 14:20
Атака была накіравана на элементы крытычна важнай інфраструктуры. Расія хацела, каб у гэтых дзеяннях вінавацілі Украіну.
   (.ABW)
Агенцтва ўнутранай бяспекі (поль.ABW)gov.pl

Расія планавала серыю дыверсій у Польшчы. Планавалася выкарыстоўваць беспілотнікі і банкі ад кукурузай, начыненыя выбухоўкай. Атака была накіравана на элементы крытычна важнай інфраструктуры. Расія хацела, каб у гэтых дзеяннях вінавацілі Украіну. Расследаваннем справы займаюцца Агенцтва ўнутранай бяспекі і пракуратура.

Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі нагадаў, што такія дзеянні называюцца аперацыямі «пад фальшывым сцягам». «Гэта стандартная практыка для расійскіх спецслужбаў», – сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў порце Гданьска:

- Гэта з’ява, калі Расія нешта робіць сама, а абвінавачвае ахвяр агрэсіі. Нельга дапусціць, каб польскае грамадства ў выніку аперацый замежных спецсіл паддалося спробе выклікаць агіду ў дачыненні да Украіны, якая адважна змагаецца.

Сярод магчымай мэты Расіі пры правядзенні аперацыі называецца спроба праверкі каналаў для перапраўкі выбухоўкі, каб пасварыць палякаў з Украінай, разбіць еўрапейскую салідарнасць, каб расійская агрэсія перамагла, сцвердзіў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецыяльных службаў Яцэк Дабжыньскі.

Улетку 2024 года 27-гадовы ўкраінец, які жыве ў Катавіцах, Уладзіслаў Д. тройчы ездзіў з Польшчы ў Літву. Ён выконваў заданні, якія яму праз Тэлеграм даручыў карыстальнік пад псеўданімам «Воін». Паводле звестак польскай разведкі, гэты псеўданім прадстаўляе штаб-кватэру расійскай ваеннай разведкі ГРУ.

Падчас сваёй першай паездкі Уладзіслаў Д. адкапаў на могілках бляшанкі, у якіх нібыта знаходзілася кансерваваная кукуруза. Па ўказанні «Воіна» ён прывёз у Польшчу дзве бляшанкі. Ён пакінуў іх каля з'езда з шашы А2 у напрамку Згежа. Бляшанкі зніклі. Літоўская контрразведка дабралася да могілак і знайшла схованку расійскай разведкі. У бляшанках знаходзілася магутная, шчыльна ўпакаваная выбухоўка. Эксперты падлічылі, што рэчыва ў бляшанцы мела выбуховую магутнасць 1,4 кг трацілу.

ав