Памежны кантроль з Германіяй і Літвой быў уведзены 7 ліпеня, затым ён быў падоўжаны з 6 жніўня да 4 кастрычніка. У нядзелю, 5 кастрычніка, уступіла ў сілу яшчэ адна пастанова аб падаўжэнні часовага памежнага кантролю на шэсць месяцаў да 4 красавіка 2026 года.
Пастанову ў сераду падпісаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервінскі.
«Мы падаўжаем праверкі для маніторынгу міграцыйнага маршруту, які вядзе з краін Балтыі праз Польшчу ў Заходнюю Еўропу. Мы ловім асоб, якія незаконна спрабуюць пераправіць мігрантаў на Захад. Захаванне цэласнасці мяжы з Беларуссю і яе абарона ад міграцыйнага ціску застаецца ключавой задачай для Памежнай аховы», — падкрэсліў міністр унутраных спраў і адміністрацыі на кастрычніцкай сустрэчы.
Прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў, што Польшча будзе працягваць выкарыстоўваць гэтую меру для прадухілення вяртання мігрантаў у Польшчу.
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі паведаміла, што праверкі праводзяцца ў 50 месцах на польска-нямецкай мяжы і ў 13 на польска-літоўскай мяжы.
PAP/юл