Джордж Клуні (Geoge Clooney), амерыканскі акцёр, рэжысёр і прадзюсар, быў адным з самых чаканых гасцей на 12-х Гульнях Свабоды ў Лодзі. Таму сустрэча з ім, якая адбылася ўчора, была найбольш папулярнай.
Лешак Яжджэўскі (Leszek Jażdżewski), віцэ-старшыня фонду Liberte!, заявіў у эфіры Польскага радыё 24, што запрашэнне Джорджа Клуні на Гульні Свабоды было годам цяжкай працы.
— Трэба сказаць, што вельмі доўга працягвалася праверка насамрэч кожнага элементу гэтага мерапрыемства. Хто яго фінансуе, хто за ім стаіць, хто на ім будзе, хто будзе выступаць. Га маю думку, той рэччу, якая перамагла, было тое, што яны пераканаліся – ён не будзе тут выконваць ролю ўпрыгожання, з якім можна зрабіць сабе здымак, а тое, што ён ідэальна падыходзіць да падзеі, будучы чалавекам, які змагаецца за дэмакратыю.
Амерыканскі акцёр і філантроп падкрэсліў, што дэмакратыя — гэта пастаянная барацьба, а яе сакрэт — у мужнасці і актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Джордж Клуні адзначыў, што разам з жонкай яны праз свой фонд абараняюць правы жанчын і журналістаў у дзясятках краін.
«Мы павінны гаварыць, пратэставаць і трымацца сваіх каштоўнасцяў — нічога не даецца само сабой», — сказаў ён.
Польскае радыё з'яўляецца партнёрам 12-х Гульняў Свабоды ў Лодзі.
PAP/IAR/нг