Службы ў Польшчы затрымалі ўкраінцаў, якія праводзілі дзейнасць у падтрымку замежнай разведкі. Мужчына і жанчына ва ўзросце 32 і 34 гады даследавалі ваенны патэнцыял Польшчы і ўсталёўвалі прылады сакрэтнага маніторынгу крытычна важнай інфраструктуры.
Верагодна, сабраная імі інфармацыя тычылася польскіх жаўнераў і крытычна важнай інфраструктуры, размешчанай на тэрыторыі Польшчы, у тым ліку транспартнай інфраструктуры, якая забяспечвае лагістычную і ваенную падтрымку Украіны.
Міністр-каардынатар спецслужбаў у Польшчы Тамаш Сямоняк (Tomasz Siemoniak), заявіў, што ўкраінцы былі затрыманыя разам з шасцю іншымі дыверсантамі:
- Мы маем справу з агентамі новага тыпу, то бок «аднаразовымі» агентамі. За выкананне канкрэтнай задачы яны атрымліваюць па некалькі тысяч еўра. Усё адбываецца праз сацсеткі, а выплата часта паступае ў крыптавалюце.
Украінцаў затрымалі ў горадзе Катавіцэ. Справу сумесна расследавалі Служба ваеннай контрразведкі і Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW). Расследаванне па падазрэнні ў працы на замежную разведку кантралюе Дэпартамент ваенных спраў акруговай пракуратуры ў Любліне.
Па рашэнні суда падазраваныя правядуць тры бліжэйшыя месяцы пад вартай. За шпіянаж ім пагражае пакаранне працяглага пазбаўлення волі.
IAR/аз