Рэгіянальная пракуратура ў Лодзі высунула абвінавачванні супраць групы дырэктарак прыватных школ. У справе фігуруюць 14 дырэктарак прыватных навучальных устаноў з 10 ваяводстваў, якія, як мяркуецца, махлярствам прысвоілі амаль 40 мільёнаў злотых (прыблізна 1 мільён еўра) дзяржаўных субсідый у перыяд з 2017 па 2023 год.
Паліцыя затрымала 13 жанчын у сувязі з гэтай справай, а адна з падазраваных добраахвотна звярнулася ў пракуратуру.
Паводле слоў Кшыштафа Кaпані (Krzysztof Kopania) з Рэгіянальнай пракуратуры ў Лодзі, жанчынам прад'яўлены абвінавачванні ў агульнай складанасці ў 79 злачынствах.
— Сабраны матэрыял стаў падставай для меркавання, што падазраваныя з махлярства ўчынілі крыніцу даходаў на пастаяннай аснове. Школы, якімі яны кіравалі, звяртаючыся за субсідыі, пацвярджалі няпраўду, пераацаніўшы рэальную колькасць вучняў.
Дырэктаркі школ выманьвалі дзяржаўныя грошы на выдуманых або памерлых асоб. Таксама адбываўся абмен асабістымі дадзенымі, у выніку чаго адна і тая ж асоба была адначасова прыпісаная ў некалькі школ.
Падазраваным пагражае да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.
IAR/яс