Беларуская Служба

Падчас «Бясплатнага лістапада» на Вавэлі пакажуць унікальны твор Дзюрэра. Мастак упершыню прадстаўлены ў Польшчы

02.11.2025 15:44
Партрэт Якаба Муфеля, напісаны амаль 500 гадоў таму Альбрэхтам Дзюрэрам, — гэта першая экспазіцыя ў Польшчы працы нямецкага рэнесанснага майстра.
Portret Jakoba Muffela
"Portret Jakoba Muffela" PAP/Łukasz Gągulski

Чатыры каралеўскія рэзідэнцыі ў лістападзе можна наведаць бясплатна. Свае дзверы для наведвальнікаў, як і кожны год, адкрываюць Вавэль, Вілянаў, Каралеўскія Лазіенкі і Каралеўскі замак у Варшаве.

На Вавэлі бясплатна можна агледзець Прыватныя каралеўскія апартаменты і Каронную скарбніцу. Акрамя таго, падрыхтавана ўнікальная выстава двух рэнесансных мастакоў, якія былі пазычаны з берлінскай галерэі Gemäldegalerie, — кажа куратарка выстаў Вавэля Яна Віневіч-Вольская:

«Мы сустрэнем на нашай выставе выбітных творцаў, вялікіх мастакоў: Ганса Гольбейна Малодшга і Альбрэхта Дзюрэра. Нам прапанавалі два партрэты іх аўтарства, чаму мы вельмі ўзрадаваліся, бо яны ў нейкім сэнсе звязаныя з перыядам, калі Вавэль квітнеў. Гэта таксама нагадванне, якім быў Вавель у той час, калі Дюрэр і Гольбайн пісалі свае творы», — распавяла куратарка. 

Партрэт Якаба Муфеля, напісаны амаль 500 гадоў таму Альбрэхтам Дзюрэрам, — гэта першая экспазіцыя ў Польшчы працы нямецкага рэнесанснага майстра. Да яго на выставе далучаны партрэт аўтарства Ганса Гольбейна Малодшага.

iar/эж


Каралеўскія рэзідэнцыі запрашаюць бясплатна — у Польшчы пройдзе традыцыйны «Бясплатны лістапад»

22.10.2025 18:00
Cёлета на «Бясплатны лістапад» Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны выдаткавала ажно 6,5 мільёнаў злотых.