Міністэрства замежных спраў Польшчы раіць устрымацца ад паездак у Танзанію. Гэта звязана з абвастрэннем сітуацыі ў краіне пасля прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў. З-за вулічных хваляванняў, звязаных з выбарамі, улады ўвялі каменданцкую гадзіну ў горадзе Дар-эс-Салам. Узмоцненая прысутнасць вайскоўцаў і паліцыі. Магчымыя перапынкі і збоі ў мабільнай сувязі і інтэрнэт-сувязі.
Міністэрства замежных спраў Польшчы заклікае палякаў пазбягаць усіх публічных сходаў і натоўпаў падчас знаходжання ў Танзаніі. У заяве адзначаецца, што існуе рызыка далейшай эскалацыі сацыяльных хваляванняў у згаданай краіне.
Пратэсты ў Танзаніі пачаліся ў сераду (29 кастрычніка) пасля таго, як двух галоўных супернікаў прэзідэнта Саміі Сулуху Хасан не дапусцілі да ўдзелу ў выбарах, а яе палітычныя апаненты былі рэпрэсаваныя.
IAR/аз