Моладзь з Каталіцкага моладзевага таварыства асабіста дастаўляе падарункі бедным палякам і падтрымлівае маладых людзей, каб яны маглі развіваць свае таленты.
Прэс-сакратар таварыства Філіп Паўляк кажа, што штогадовыя візіты на Усходняе Памежжа — гэта доўгачаканыя сустрэчы:
— Я памятаю сустрэчы з жанчынай сталага ўзросту. Калі мы пачалі размаўляць з й па-польску, яна расплакалася. Мы паразмаўлялі з ёй, дапамаглі ёй прыбраць кватэру. Гэта было для мяне адлюстраваннем гэтай акцыі: людзям патрэьна дапамога, не столькі матэрыяльная, колькі духоўная.
Таварыства «Kocham Polskę» супрацоўнічае з Каталіцкім моладзевым таварыствам — яно ўдзельнічае ў зборы падарункаў і, перш за ўсё, дастаўляе іх у аддаленыя куткі Усходняга Памежжа — кажа Томаш Руткоўскі.
— Цяпер нам найбольш патрэбны транспарт, каб сабраную моладдзю дапамогу, завесці палякам на Ўсходзе. Мы ездзім у цяжкадаступныя месцы, дзе часам няма дарог, у аддаленыя вёскі.
Ужо два гады KSM таксама падтрымлівае моладзь з польска-літоўскіх школ. У рамках кампаніі «Сумка з сэрцам» ахвярадаўцы могуць сабраць у заплечнік школьныя прыналежнасці, алоўкі і фарбы. Далучыцца да кампаніі «Паляк з сэрцам» можна праз публічныя зборы ў скрынях для збору ахвяраванняў, шляхам збору матэрыяльных ахвяраванняў, такіх як школьныя прыналежнасці і сродкі гігіены, або шляхам ахвяравання праз вэб-сайт DodajDobra.pl.
У мінулым годзе моладзь сабрала дзве тоны матэрыяльных ахвяраванняў.
ПР/юл