Беларуская Служба

Карупцыйны скандал ва Украіне і перспектывы аднаўлення

14.11.2025 17:53
Замежныя інвестары дамагаюцца празрыстых і адназначных правілаў і сумленных умоваў для дзейнасці бізнесу ва Украіне.
Міністр фінансаў і эканомікі Польшчы Анджэй ДаманскіPAP/Radek Pietruszka

«Барацьба з карупцыяй — гэта падмурак і неабходная ўмова рэформаў і эканамічнага росту Украіны» - такім чынам міністр фінансаў і эканомікі Польшчы Анджэй Даманскі (Andrzej Domański) выказаўся пра сітуацыю ва Украіне. У Варшаве прайшоў міжнародны кірмаш «Аднавіць Украіну». Словы міністра датычацца карупцыйнага скандалу, у якім удзельнічаюць высокапастаўленыя ўкраінскія чыноўнікі.

Міністр Анджэй Даманскі пацвердзіў, што гэтая тэма прысутнічала на кірмашы.

— Му падчас сустрэч на кірмашы вялікай увагай надзяляем пытанне барацьбы з карупцыяй. Мы будзем пастаянна правяраць і ціснуць на тое, каб гэтая барацьба ва Украіне не спынялася. Мы дамагаемся празрыстых і адназначных правілаў ва Украіне і сумленных умоваў для замежнага бізнесу, у тым ліку польскага.

Падчас кірмашу Польшча падпісала пагадненне з Украінай аб супрацоўніцтве ў энергетычным сектары. Пагадненне падпісалі з польскага боку Bank Gospodarstwa Krajowego, Карпарацыя экспартнага крэдытавання і ўкраінскі энергетычны канцэрн Укранафта.

IAR/яс