Тэмпы росту польскай эканомікі адны з самых хуткіх у ЕС. Згодна з восеньскімі прагнозамі Еўракамісіі, Польшча ў гэтым годзе зойме чацвёртае месца ў супольнасці, але ў наступным – яна падымецца на другое месца, саступіўшы выключна Мальце.
Рост ВУП Польшчы ў гэтым годзе дасягне 3,2 працэнта. У наступным годзе чакаецца, што ён дасягне 3,5 працэнта.
У гэтым годзе Ірландыя, Мальта і Кіпр апярэдзяць Польшчу па гэтым паказчыку. Ірландская эканоміка вырасла на 10,7 працэнта, галоўным чынам дзякуючы рэзкаму росту экспарту ў Злучаныя Штаты Амерыкі перад увядзеннем мытных тарыфаў. Аднак у наступным годзе, хутчэй за ўсё, яна рэзка запаволіцца да 0,2 працэнта.
У сваю чаргу, польская эканоміка паскорыцца. У сваёй экспертнай справаздачы па Польшчы аналітыкі ЕС прагназуюць моцны эканамічны рост у гэтым годзе, падтрыманы інвестыцыямі, якія фінансуюцца з фондаў ЕС і прыватнае спажыванне – асноўны рухавік росту.
Прыватнае спажыванне ў наступным годзе крыху зменшыцца, але адбудзецца значны рост інвестыцый з выкарыстаннем сродкаў з фонду аднаўлення ЕС. У 2027 годзе рост ВУП дасягне 2,8 працэнта і гэта ўсё роўна будзе найлепшы вынік пасля Мальты і Ірландыі.
Іншыя станоўчыя дадзеныя па Польшчы з восеньскіх прагнозаў гэта: стабільны рынак працы і зніжэнне інфляцыі. Аднак дэфіцыт дзяржаўных фінансаў застанецца высокім – дасягне 6,8 працэнта ВУП у гэтым годзе і знізіцца на паўпрацэнтнага пункта ў наступным годзе.
Паводле экспертаў Еўракамісіі, прычыны высокага дэфіцыту ў Польшчы, гэта: высокія дзяржаўныя выдаткі, на сацыяльныя мэты, абслугоўванне дзяржаўнага доўгу, ахову здароўя, а таксама рост заработнай платы ў дзяржаўным сектары.
Хоць сёлета дзяржаўны доўг складзе менш чым 60 працэнтаў ВУП, то ў наступным годзе дасягне 65 працэнтаў ВУП, у першую чаргу за кошт інвестыцый у абарону.
IAR/аз