Дзяржава выявіць вінаватых у інцыдэнце на чыгуначным маршруце Варшава-Люблін, запэўніў прэм'ер Дональд Туск.
«Падарванне чыгуначных рэек на маршруце Варшава-Люблін – гэта беспрэцэдэнтны акт сабатажу, накіраваны на бяспеку польскай дзяржавы і яе грамадзян. Расследаванне працягваецца. Як і ў папярэдніх падобных выпадках, мы будзем шукаць вінаватых, незалежна ад таго, хто іх замовіў», – напісаў кіраўнік польскага ўраду на сайце X.
У сваю чаргу, віцэ-прэмʼер міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк- Камыш (Władysław Kosiniak-Kamysz) дадаў, што «вайскоўцы праінспектуюць участак даўжынёй прыблізна 120 км (каля чыгуначнай лініі), які ідзе да мяжы ў Грубешаве».
Сёння ў Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі адбылася сустрэча адносна актаў сабатажу на чыгуначнай лініі Варшава-Люблін. У ёй удзельнічалі міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвінскі, міністр юстыцыі Вальдэмар Журэк, каардынатар спецслужбаў Тамаш Сямоняк і кіраўніцтва службаў, адказных за дзяржаўную бяспеку.
У нядзелю, 16 лістапада, машыніст цягніка Варшава – Люблін паведаміў пра пашкоджанне рэек у раёне населенага пункта Жычын (Гарвалінскі павет), недалёка ад станцыі Міка.
IAR/аз