Польшча падымала ў паветра ваенную авіяцыю з-за ракетных удараў Расіі па Украіне, у тым ліку па заходніх абласцях, паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы. Было ўдакладнена, што ў паветра ўзняліся знішчальнікі ВПС Польшчы і саюзнікаў па НАТА.
«Былі паднятыя дзяжурныя пары знішчальнікаў і самалёт ранняга папярэджання, наземныя сістэмы СПА і радыёлакацыйнай разведкі прыведзеныя ў стан найвышэйшай гатоўнасці.
Гэтыя дзеянні маюць прэвентыўны характар і накіраваныя на забеспячэнне бяспекі паветранай прасторы, у прыватнасці, у раёнах, якія прылягаюць да зон пад пагрозай», – гаворыцца ў заяве.
Ноччу Расія атакавала Украіну 48 ракетамі і больш чым 470 дронамі.
вс
Здымак ілюстрацыйны