Польскія ўлады афіцыйна звярнуліся да Беларусі з патрабаваннем выдаць двух грамадзян Украіны, якіх падазраюць у арганізацыі дыверсій на польскай чыгунцы па замове расійскіх спецслужбаў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Польшчы Мацей Вевюр.
У сераду позна ўвечары часовы павераны ў справах Беларусі ў Польшчы быў выкліканы ў Міністэрства замежных справаў, дзе атрымаў адпаведную ноту. «Мы перадалі афіцыйны запыт аб выдачы дзвюх асоб, якія падазраюцца ва ўчыненні тэрарыстычных актаў на нашай тэрыторыі і якія ўцяклі ў Беларусь праз пераход Тарэспаль», – паведаміў прадстаўнік польскага знешнепалітычнага ведамства.
Пры гэтым у МЗС Польшчы выказалі скептыцызм адносна гатоўнасці беларускага боку да супрацоўніцтва, нагадаўшы, што ў Беларусі знаходзіцца меркаваны забойца польскага сяржанта Матэвуша Сітэка, які памёр пасля ранення нажом на мяжы ў чэрвені мінулага года.
Сёння было паведамлена, што сталі вядомыя прозвішчы выканальнікаў актаў дыверсій на польскай чыгунцы, якія былі здзейсненыя ў апошнія дні. Гэта двое грамадзян Украіны, якія дзейнічалі па замове расійскіх спецслужбаў: Аляксандр Конанаў і Яўген Іваноў. Конанаву – 39 гадоў, Іванову – 41 год.
вс