Беларуская Служба

Польскія традыцыі пляцення кошыкаў – за крок ад уключэння ў спіс UNESCO

22.11.2025 18:36
Польскія традыцыі пляцення кошыкаў – за крок ад уключэння ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА.
Plecionkarstwo na Śląsku Opolskim; Tadeusz Taszycki
Plecionkarstwo na Śląsku Opolskim; Tadeusz TaszyckiNarodowy Instytut Dziedzictwa

Афіцыйнае ўключэнне адбудзецца на канферэнцыі UNESCO ў Нью-Дэлі ў пачатку снежня/

– Традыцыі пляцення кошыкаў у Польшчы – старэйшы тэхнічны занятак людзей – мае шанцы быць запісаным у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА. Ведаем, што камісія парэкамендавала ўнесці гэтую традыцыю ў спіс, і гэта адбудзецца ўжо ў снежні, – гаворыць Войцэх Свёнткоўскі, прэзідэнт Польскай асацыяцыі пляцення кошыкаў.

У Польшчы пляценне кошыкаў мае даўнюю гісторыю, для пляцення часцей за ўсё выкарыстоўваецца лаза.

Польскія традыцыі пляцення кошыкаў стануць сёмым элементам з краіны, які будзе ўнесены ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА.

Раней сярод іх былі кракаўскія шопкі, пчалярства, сакалярства, традыцыя стварэння кветкавых дываноў на Дзень Божага Цела, лесасплаў і традыцыйны польскі танец паланез.

IAR/вх