Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі выклікаў пасла Ізраіля ў Польшчы

24.11.2025 17:10
Раней кіраўнік польскай дыпламатыі звяртаўся з просьбай у Яд ва-Шэм, удакладніць паведамленне, змешчанае ў сацсетках Інстытута.
Нацыянальны сцяг ІзраіляRi_Ya/pixabay.com/CC0 Public Domain

У адказ на паведамленне ў сацсетках Інстытута Яд ва-Шэм, міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі выклікаў пасла Ізраіля ў Польшчы.

Паведамленне тычылася павязак з зоркай Давіда, якія немцы загадалі насіць габрэям. У ім гаворыцца, што «Польшча была першай краінай, дзе габрэяў прымусілі насіць іх». Аднак там не ўдакладняецца, што ў той час Польшча знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Паведамленне Інстытута Яд ва-Шэм раскрытыкаваў, сярод іншага, прэм'ер Дональд Туск. Кіраўнік польскага ўраду назваў яго ганьбай і выказаў здагадку, што яго аўтар мог кіравацца злымі намерамі, фальсіфікаваць гісторыю.

Паколькі просьба ўдакладніць інфармацыю, якую Радаслаў Сікорскі адправіў у Інстытут, не была задаволена, кіраўнік польскай дыпламатыі выклікаў пасла Ізраіля ў Польшчы.

Інстытут Яд ва-Шэм заснаваны з мэтай захавання памяці аб ахвяр Халакосту. Ён, між іншым, прысуджае званне «Праведнік народаў свету» асобам, якія ратавалі габрэяў. Палякі – найбуйнейшая нацыянальная група з такім званнем, хоць на акупаваных немцамі тэрыторыях дапамога габрэям каралася смерцю.

IAR/аз