Беларуская Служба

Расійскі грамадзянін арыштаваны за ўзлом сістэм польскіх кампаній

27.11.2025 10:50
У 2022 годзе мужчына незаконна перасек польскую мяжу, а праз год, у 2023 годзе, атрымаў статус бежанца.
.
.gov.pl

Расіянін, падазраваны ва ўмяшанні ў ІТ-сістэмы польскіх кампаній, быў затрыманы на тры месяцы. Цэнтральнае бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю абвясціла, што мужчына быў арыштаваны 16 лістапада. У 2022 годзе мужчына незаконна перасек польскую мяжу, а праз год, у 2023 годзе, атрымаў статус бежанца.

Міхал Петрашка з Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю заявіў, што расіянін парушыў ІТ-бяспеку польскай кампаніі.

- Мы гаворым пра адну фірму. Калі казаць пра пацярпелых кліентаў, то гаворка пра амаль мільён чалавек у месяц. Таму мы гаворым пра вельмі вялікую фірму. 23 гадовы мужчына быў затрыманы ва Уроцлаве.

Мужчына парушыў ІТ-бяспеку інтэрнэт-крамы і атрымаў доступ да ІТ-сістэмы і баз дадзеных кампаніі. Затым ён умяшаўся ў структуру гэтых баз дадзеных. Міхал Петрашка раскрывае, што магло матываваць затрыманага:

- Першы матыў – фінансавы шантаж фірмы, базу дадзеных якой ён узламаў. Другая прычына – задавальненне ад таго, што ён здольны нешта такое зрабіць. Ён атрымаў эмацыйную карысць.

Расследаванне працягваецца. Далейшыя арышты і пашырэнне абвінавачванняў не выключаюцца.

ав