Беларуская Служба

ЗША назвалі «ўзорных саюзнікаў» – Польшча сярод фаварытаў Вашынгтона

07.12.2025 11:02
«Узорныя саюзнікі – тыя, хто дзейнічае... Ізраіль, Паўднёвая Карэя, Польшча, краіны Балтыі і іншыя – атрымаюць ад нас асаблівую падтрымку (...)».
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/J_UK

Ваенны міністр ЗША Пітэр Хегсет назваў Польшчу сярод «ўзорных саюзнікаў», якія могуць разлічваць на асаблівую падтрымку ЗША. Паводле яго слоў, Варшава дэманструе адказную пазіцыю ў калектыўнай абароне.

«Узорныя саюзнікі – тыя, хто дзейнічае... Ізраіль, Паўднёвая Карэя, Польшча, краіны Балтыі і іншыя – атрымаюць ад нас асаблівую падтрымку. Тыя, хто не выконвае сваіх абавязацельстваў, сутыкнуцца з наступствамі», – сказаў Хегсет, дадаўшы, што прэзідэнт Трамп «дапамагае тым, хто дапамагае сабе сам».

Публікацыя новай Стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША паказала рэзкую змену курсу Вашынгтону. Злучаныя Штаты засяроджваюцца на Заходнім паўшар'і і Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне ды крытыкуюць «нерэальныя чаканні» Еўропы адносна спынення вайны ва Украіне. У дакуменце выразна патрабуецца, каб Еўропа ўзяла на сябе асноўны цяжар уласнай абароны.

Стратэгія, пабудаваная паводле правіла «Амерыка перш за ўсё», таксама адлюстроўвае паглыбленыя супярэчнасці паміж адміністрацыяй Трампа і еўрапейскімі ўрадамі, якія, як адзначае амерыканскі бок, часта «ствараюцца нестабільнымі кааліцыямі і парушаюць асноўныя дэмакратычныя нормы».

вс