У будучым годзе Польшча выдзеліць на абарону рэкордную суму – найбуйнейшую за 30 апошніх гадоў, пераконвае віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш (Władysław Kosiniak-Kamysz):
- У будучым годзе бюджэт на ўзбраенне, на бяспеку Польшчы, перавысіць 200 мільярдаў злотых (больш за 47 мільярдаў еўра). Гэта ўтрая больш, чым у 2022 годзе. Гэта буйныя кантракты, напрыклад, на баявыя верталёты Apache або падводныя лодкі. Цягам апошніх 30 гадоў ніякі міністр, прэ’мер і прэзідэнт не гарантавалі выдаткаў на такім узроўні.
У наступным годзе Еўрапейскі Саюз выдзеліць 150 мільярдаў еўра на абарону. 44 мільярды еўра з гэтай сумы атрымае Польшча.
IAR/аз